Мороз, Солнце и Ветер - 91 (белорусский язык)
Ишоў раз сабе адзін чалавек и судосіў на дарозі Со́ўнычко, Мароз і Вецер. Ото-ж-то спатка́ушисе з імі, сказаў вуон ім «пахвалёны».
— «Каму́ вўон адда́ў пахвалёны?» Со́ўнычко сабе кажа — што мне, коб я не пякло; а Мароз себе кажэ, што мне, а не табе, бо вуон цябе́ не так боіце, як мяне. «Ото-ж-бо лжэце! Непра́ўда! — ка́жэ нарэсці Вецер:
— Той чалавек аддаў похвалёны не вам, а мне».
Пачали́ між сабою аж спераціся, сварыціся й оно́што за чубы не пабраліся…
«Ну, калі ж так, то спыта́ймося яго, каму́ вуон адда́ў пахвалёны — мне чі вам?» Даганілі таго чалавека, спыталі; аж вуон сказаў: «Ветреві».
— «А што, бач, не каза́ў я — што мне!»
— «Пастуо́й же ты! Я цябе́ ра́кару спяку! — кажа Сло́нцэ.
— Покеміш ты мяне». Ажно Вецер кажа: «Не буось, не спячэ; я буду веяці і охоладжаць яго».
— «Так я ж цябе, гіцлю, заморожу!» — кажа Мароз. «Не лякайсе, небо́же, тогды я не буду веяці, і вуон табе нічого не зро́біт, без ветру не замаро́зіт».
Записано в западной части Гродненской губ. Язык белорусский.