МЕНЮ
Масенжны дзядок - 126 (белорусский язык)
Дзедка (дзядок) — по белорусским поверьям, есть хранитель кладов и представляется с огненными глазами и огненною бородою. Эпитет: масенжны (польск. mosięzny — желто-медный), вероятно, указывает на хранение этим дзедком медных кладов.
Быў сабе гаспадар і меў трох сыноў: двох разумных, а трэці дурань. Да таго гаспадара упадзілося; ён пашоў, сідзеў, сідзеў, а пад самы дзень заснуў і рана, як устаў, то пшаніцу знашоў нецэлую. На другую ноч пашоў серэдні, і ён таксама заснуў пад дзень — і нешто з’ело пшаніцу. На трэцюю ноч пашоў дурань; ён, як толькі прышоў, так з вечара і лёг спаць, а пад дзень устаў і сядзіць — аж прылятае пташка. Ён падкраўся і злавіў тую пташку і ўсадзіў ў мех, і сам лёг спаць.
На другі дзень рано прыходзяць браты старшые глядзець пшаніцы — аж пшаніца цэлая, а дурань спіць. Яны пабудзілі дурня і сталі пытаць: «Чаму сягоння цэлая пшаніца?» Ён расказаў братам усе, як было, і паказаў пташку, каторая сідзела ў меху. Яны адабралі ад дурня тую пташку і паняслі бацьку на паказ. Прышоўшы да бацька, яны сказалі, што дурань спіць і што яны злавілі пташку, каторая сядзела на пшаніцы і ела. Бацька, разглядзеўшы тую пташку, панес её да круля. Круль узяў пташку, заплаціў за яё мужыку і казаў замкнуць да склепу, а ключ аддаў жонцы.
Сядзела тая пташка, сядзела ў склепе, аж падбег пад дзвері маленкі кралевіч. Дак тая пташка зачыная прасіць у кралевіча чалавечаскім голасам, каб ён яё выпусціў. «Як же я магу выпусціць, калі ключ ад склепу ў маей маткі на шыі?» — сказаў кралевіч. «Вазьмі падлащыся, адкраў ключ і выпусціў тую пташку; а тая пташка — то быў масенжны дзядок, і ён, выходзячы з склепу, сказаў кралевічу: «Як чаго табе будзе трэба, то толькі выйдзі на двор і скажы: масенжны дзедку, памажы́ мне! — то я за́раз прыстаўлюся, і чаго толькі будзе трэба, то ўсё зраблю».
На другі дзень круль паспрашаў гасцей, каб паглядзелі такой дзіўнай пташкі. Паз’ежджаліся госці глядзець пташкі і па абедзе пашлі да склепу; прыходяць туда, адамкнулі склеп; аж пташкі няма! Кароль за́раз да жонкі, бо ў яё былі ключы. Жонка бажылася, прысягалася, што не выпущала пташки, але ёй не верылі і прысудзілі яё страціць. Матка вельмі плакала, а после, бачучы, што плач не паможэ, казала прынясці той свіны кажушок і панашіва́ла ў яго грошей прынаймней тысяч сто бумажкамі і золотом, і выправадзіла яго.
Ён узяў кіёк паглядзець той вайны, і як ён цябе пазволіць, то выйдзі за варота і пакліч мяне».
Той кралевіч паслухаў дзедка і пашоў; прыходзіць ён за моро — аж стаіць палац і зачаў клікаць масенжного дзедка.
Дзядок зараз прыставіўся, даў яму каня, вабраў ў ахвіцэрскае адзене, даў меч, даў сярэбранае яблыко і сказаў: «Ты на вайне гэтым мечом паб’еш усё непрыяцельскае войско; круль цябе будзе прасіць да свайго палацу, але ты не йдзі; а гэтое яблыко, як вернешся да палацу, то будзеш качаць, і будзе ў цябе прасіць кралеўна гэтаго яблычка, то ты тагды аддай ёй, калі яна пазволіць пераначаваць цябе ў кралеўны пакоі ў парозе». Кралевіч так і зрабіў: паехаў на вайну, пабіў ўсё войско; кароль прасіў, каб ён заехаў да палацу, але ён не згадзіўся.
После, прыехаўшы дадому, переадзеўся ў свой свіны кажушок, прышоў да кухні; там, памыўшы начынё, зачаў качаць срэбнае яблычко — аж уходзіць кралеўна і як убачыла тое яблычко, так і зачала прасіць у яго, каб ён прадаў. «Я нічого болей не хачу, толькі — каб кралеўна пазволіла ў сваём пакоі ў парозе пераначаваць». — «Добра!» — сказала кралеўна і ўзяла яблычко. Як прышла ноч, кралевіч пашоў да кралеўны пакою, пераначаваў ў парозе і вернуўся да кухні.
Церэз гадоў два ізноў зрабілася вайна; кароль таксама пазбіраў войска і паехаў. Кухцік выпрасіўся ў кухара на вайну, взашоў за браму, крыкнуў на дзедка, і ён зараз прыставіўся; даў кралевічу каня, вабраў ў ахвіцэрскае адзене, даў залатое яблыко і казаў аддаць яго кралеўне, тагды, калі яна пазволіць пераначаваць каля́ свайго ложка платы не хоча, толькі хоча — каб пазволіла яму пераначаваць пры сваём ложку. Кралеўна пазволіла і ўзяла яблычко. Кралевич сабраўся, пашоў ў кралеўны пакой, пераначаваў каля́ кралеўны ложка і назаўтра пашоў да кухні і прыняўся да сваёй работы.
Церэз тры года ізноў зрабілася вайна. Круль пазбіраў сваё войска і сам паехаў на вайну. Кралевіч, выпрасіўшыся ў кухара, пашоў паглядзець нібыто, абверцеў рану і, аддаўшы свой пярсцёнак на па́мятку, прасіў, каб ён заехаў да яго палацу адпачыць; але кралевич не захацеў, ўдарыў каня і схаваўся за гору. Круль вельмі быў рад, што тры вайны кончыў шчасліва і забраў многа другіх краёў.
Кралевіч пусціў каня, пераадзеўся ў свой свіны кажушок і прышоў да кухні. Там разпытываліся ў яго, што бачыў? І ён расказаў аб усём, як некі пан пабіў непрыяцельскае войска, як круль аддаў сваю хустку і свой пярсцёнак на па́мятку і як прасіў да сабе, але той пан не захацеў. Памыўшы сваім звычаем начынё і гаршкі, стаў сабе забаўляцца з яблыкам, каторае асвеціло цэлую кухню. Як ён забаўляўся з яблыкам, вайшла кралеўна да кухні і, ўбачыўшы такое яблычко, зачала вельмі прасіць, каб ён яго прадаў, і яна яму дасць толькі грошай, колькі ён хоча. Кралевіч ў свіным кажушку сказаў, што ён грошай не хоча, толькі хоча — каб кралеўна пазволіла пераначаваць на сваём ложку. Кралеўна згадзілася і казала паслаць кухціку сваю пасцель. Як надышла ноч, кухцік пашоў да кралеўны пакою, разабраўся і лёг на яё пасцелі.
Назаўтра кола гадзіны, як ён прышоў за моро, як даў яму той дзядок яблыка.
Па заручынах у тры нядзелі было вяселле іх не пазналі, бо мелі свайго сына за прапаўшаго: вельмі былі рады, што сын знашоўся, а асабліва маці, каторая зачала разпытывацца: якім способам ён зайшоў так далёко? Кралевіч зараз аб масенжном дзедку, як ён яго завёў аж за моро, як ён служыў за кухціка, як быў на вайне; разказаў аб яблыках, а после — як адкрыўся крулю і як заручыўся і ажаніўся с кралеўнаю. Жылі яны шчаслівы доўга; а после бацькі кралеўны і кралевіча паўміралі і пазапісывалі сваі кралеўства ім. А масенжны дзядок быў ў іх аж да смерці і многа ім памагаў ў усём, а асабліва ў вайне. Часто яны рабілі балы, на каторых і я быў, мёд-віно піў; па барадзе цякло, а ў роце не было.
Записано в Новогрудском уезде Гродненской губ. учителем М. А. Дмитриевым.