МЕНЮ
Косоручка - 281 (белорусский язык)
Быў бацька з маткаю, мел дачку́ з сынам. Бацька з маткаю помер, і пакінулі брата з сястрою. Узяў брат дай ажаніўся; ідзе ў госці — сястру кліча, ідзе на спацыр: «Палажы рукі!» Як яна палажыла, дак ён узяў дай па локці адсек.
Яна ўзяла дзіця і пашла; прыходзіць яна да вады, дак рук няма; як напіцца вады? Нагнулася дай дзіця упусціла. Стаіць, бедная, дай плача, дак ёй з вады адзываецца: «Дзеўка, дзеўка! Не плач, бяры дзіця». Дак яна адказывая ці во́зьмешь мяне з дзіцём?» Дак ён кажа: «Вазьму».
Яна прыехала, дак той сын расце да усе заве татулько рукі адсек, дак матулька пашла плачучы і мяне ў ваду ўкінула; з вады аддалося матульцы: «Не плач, кабетко! Бяры дзіця, дасць бог рукі». Дак матулька ўтачыла ваду, даў бог рукі. Матулька шла і татулька пазнала, а татулька маткі не!»
Записано в Новогрудском уезде Гродненской губ. учителем М. А. Дмитриевым. Язык белорусский.